24 сакавіка ў Брэсце адбудзецца велапрабег

Дата публикации:

Велапрабег пачнецца каля Брэсцкай крэпасці, канцавым пунктам стане прыпынак «Вікторыя». На прыканцы акцыі плануецца правядзенне віктарыны на веданне правіл дарожнага руху і кіравання веласіпедам

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У Брэсце выступаюць за бяспечны рух. 24 сакавіка Дзяржаўная аўтаінспекцыя сумесна з брэсцкім велаклубам «КалаБОК» правядзе акцыю пад дэвізам «Беражы будучыню-2!».

Сябра велаклубу «КалаБОК» Віктар Ісавецкі патлумачыў асноўныя мэты гэтага мерапрыемства:

– Такія гарадскія акцыі, якія мы праводзім сумесна з ДАІ, ужо робяцца традыцыяй. Перш за ўсё гэтыя акцыі накіраваны на бяспеку руху, на бяспеку на дарогах. Адна акцыя ў лістападзе была як закрыццё сезону. А гэтая, вясновая, – як адкрыццё сезону. Ад гэтай акцыі перадусім мы чакаем масавасці. Будуць удзельнічаць як мінімум тры брэсцкія клубы, дзіцячыя спартыўныя школы, а галоўнае ў гэтай справе – добраахвотнасць.

Велапрабег пачнецца каля Брэсцкай крэпасці, канцавым пунктам стане прыпынак «Вікторыя». На прыканцы акцыі плануецца правядзенне віктарыны на веданне правіл дарожнага руху і кіравання веласіпедам.


Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram