Як паведамляе Радыё Рацыя:
Група студэнтаў з Ізраіля, з вышэйшай навучальнай установы ішыва, дзе рыхтуюць равінаў, наведала Гродна.
Пра наведванне расказвае галоўны равін яўрэйскай рэлігійнай абшчыны Іцхак Кофман:
– Гэта група студэнтаў, якія навучаюцца ў рэлігійнай установе ішыва, у Ізраілі. Перад Вялікаднем у іх будуць вакацыі. Яны ўсе жывуць у Амерыцы. Але па дарозе дадому яны вырашылі паглядзець старыя яўрэйскія мястэчкі і гарады, у тым ліку і Гродна.
Самі ж студэнты кажуць, што такія сустрэчы вельмі важныя для іх. Ім цікава паглядзець, як жывуць абшчыны ў розных краінах. Гродна – вельмі прыгожы горад, і гэта адна з частак яўрэйскай гісторыі.
У Беларусі група ўжо наведала Валожын, па дарозе збіраецца завітаць у Радунь. Пасля Беларусі плануецца невялікі тур па Польшчы і Літве.
Кацярына Мартыневіч, Гродна.
Фота аўтара