«Басовішча-2012» адбудзецца з новымі арганізатарамі

Дата публикации:

З 13 па 15 ліпеня ва ўрочышчы Барык пад Гарадком на Беласточчыне пройдзе 23-і фестываль

Як паведамляе Радыё Рацыя:

«Басовішча» сёлета адбудзецца – запэўніла ў эфіры нашага радыё адзін з арганізатараў фестывалю музыкі маладой Беларусі, сябра Беларускага аб’яднання студэнтаў Ганна Пякарская.

З 13 па 15 ліпеня ва ўрочышчы Барык пад Гарадком на Беласточчыне пройдзе 23-і фестываль. Цяпер мы чакаем вынікаў конкурсаў Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі ды Міністэрства замежных спраў Польшчы, якія будуць вядомыя праз два тыдні, зазначыла Ганна Пякарская.

 Афіцыйна праект складае Pogotowie spo?eczno-kulturalne – гэта польская арганізацыя, якая як раз займаецца музычнымі фестывалямі. Яны арганізавалі шмат вядомых фестываляў і музычных імпрэз, таму верым, што яны нам дапамогуць не толькі арганізацыйна, але і растлумачаць, што ёсць сёння важнае ў музыцы і як зрабіць фестываль як найлепш.

У першым конкурсе на дафінансаванне праектаў нацыянальных меншасцяў БАСу было адмоўлена ў фінансаванні фестывалю «Басовішча». Напрыканцы лютага Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі абвясціла адмысловы конкурс на правядзенне беларускага рок-фестывалю. Нягледзячы на вынікі конкурсу, фестываль адбудзецца, запэўніваюць яго сёлетнія арганізатары.

Зміцер Косцін

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.