Гамяльчане стварылi цацку, якая можа стаць нацыянальным брэндам

Дата публикации:

Выпушчана першая партыя ўнікальных цацак-сувеніраў «Бульбаёсцік»

Як паведамляе «Гомельская праўда»:

Першая партыя ўнікальных цацак-сувеніраў «Бульбаёсцік» выпушчана на прыватным унітарным прадпрыемстве «Радуга» ТАА «Актамір».

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Коршак, на вытворчасці спа­дзяюцца, што гэта цацка здольна стаць нацыянальным брэндам.

Тут плануюць распрацаваць цэлую бульбяную сямейку — бабулю, дзядулю, бацькоў хлопчыка-бульбаёсціка.

У якасці абгорткі, напэўна, будзе выкарыстоўвацца мешкавіна: якая ж бульбачка без мяшка?

IMG_9571

І сапраўды, кожная сям’я ў Беларусі лічыць скарбам бульбачку, і калі яна ёсць — то не страшны любы госць. Столькі страў з яе гатуецца!

Ідэя цацкі належыць Раісе Дзейкун, аўтару кніжак «Прыгоды Бульбаёсціка», «Сямейка бульбяная» і іншых, прысвечаных нацыянальнаму скарбу. Першая партыя Бульбаёсціка ўжо радуе дзятву Гомельскага раёна.

Тамара Кручэнка

Фота Вячаслава Сухадольскага

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram