Як паведамляе Westki.info:
«Весткі» неаднаразова пісалі пра Замкавую гару – гарадзішча VII–XVI стагоддзяў у Браславе.
Мясцовыя ўлады ўзяліся добраўпарадкоўваць гару. З ініцыятывы старшыні райвыканкама Пятра Гішкялюка панастаўлялі на гары бутафорскіх «домікаў» і альтанак.
Нядаўна мы атрымалі ад аднаго з нашых чытачоў здымкі з Замкавай гары.
Паводле аб'явы, Замкавая гара адкрыта для наведвальнікаў з 9-й да 17-й гадзіны. А што рабіць турыстам, якія пажадаюць паглядзець на браслаўскія краявіды летнім вечарам?
Зрэшты, пакуль што праблемы няма, бо брама адчынена кругласуткава.
Смецце раскідана перад самай брамай.
У «гішкялюкоўскіх» доміках павыбіваныя вокны.
Ад рук мясцовых, а можа, прыезджых хуліганаў пацярпела не толькі шкло, але і зэдлікі.
Рэшткі зэдлікаў раскіданыя па розных кутках Замкавай гары.
Гэты зэдлік не мусіў стаяць каля сцэны, але нехта прыцягнуў яго з альтанкі.
Прыбіральні каля Замкавай гары наш чытач не фатаграфаваў, але напісаў, што за іх сорамна.