Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:
З 5 мая па 5 ліпеня 2012 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з’езда РСДРП» будзе праходзіць выстава «Беларусь. Салдаты Перамогі».
Выстава прымеркавана да свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. і дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна мае на мэце захаваць памяць аб абаронцах Айчыны і чарговы раз нагадаць нам, нашчадкам, аб страшнай трагедыі ХХ ст.
На выставе прадстаўлены ўзоры абмундзіравання, амуніцыі, узнагароды і знакі адрознення, прадметы побыту Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА) і партызанскіх атрадаў, творы салдацкай творчасці, фотаздымкі, а таксама дакументы «Тыл – фронту», якія тычацца беларускіх рэалій у перыяд 1944-1945 гг.
На выставе таксама можна азнаёміцца з ўзорамі вайсковага абмундзіравання, амуніцыі, узнагарод нямецкіх салдат, якія выкарыстоўваліся партызанскімі атрадамі, салдатамі Чырвонай Арміі ў разведвальных і дыверсійных мэтах.
Выставу прадстаўляе аматар-калекцыянер Ігар Міхайлавіч Бабіцкі.
Кошт уваходнага білета: дарослыя і навучэнцы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў – 6000 руб., школьнікі – 3000 руб.