Туалетную паперу «Янка» карэспандэнт «
Бяру сабе пачак. Папера шэрая, аднаслойная, паху і перфарацыі не мае. Затое ўпакоўка радуе вока: васільковы блакіт; арнамент, стылізаваны пад народны... І ў цэнтры надпіс: «Янка».
Папера вырабленая на шклоўскай фабрыцы «Спартак». У аддзеле збыту трубку здымае дзяўчына з імем… Яна! Адразу пытаюся, ці не ў гонар яе назвалі паперу.
«Не, я ж тут толькі трэці месяц працую, — апраўдваецца дзяўчына. — А ідэя даць такую назву прыйшла кіраўніцтву раней. Вытворчасць пачалася ў мінулым годзе, пасля мадэрнізацыі. Дызайн упакоўкі зрабіў начальнік цэха… І вось, зараз выходзім на новыя рэгіёны».
Такім чынам, туалетны брэнд «Янка» стартаваў яшчэ летась. З сёлетнім юбілеем пісьменніка Янкі Купалы, дзякаваць Богу, ніяк не звязаны.
«Янку» добра ведаюць у Магілёўскай вобласці: да «рэбрэндынгу» папера была вядомая ў народзе як «шклоўская». А сталіцу туалетная папера пачала скараць толькі нядаўна: на мінулым тыдні яе завезлі ў ГУМ і некалькі гіпермаркетаў.
«Мы спрабавалі растлумачыць кіраўніцтву, што нельга называць прадметы гігіены, тым больш такія, чалавечымі імёнамі. Але пакуль што не атрымліваецца, — скардзіцца Яна. — Кіраўніцтва прыкрываецца тым, што «Янка» — гэта ўжо брэнд, таму нічога не будзем перарабляць. Калі будзе шмат тэлефанаванняў з прэтэнзіямі, калі будуць людзі бамбіць кіраўніцтва просьбамі, каб назву замянілі, можа, што-небудзь і зменіцца».
Выпускаць туалетную паперу «Якуб» на прадпрыемстве не плануюць.