Экскурсавод Таццяна Хвагіна: «Лагішын – гэта тое мястэчка, дзе захавалася адчуванне Палесся»

Дата публикации:

Колішняму гандлярскаму цэнтру Радзівілаў, палескаму мястэчку Лагішын, споўнілася 460 год з моманту заснавання

Колішняму гандлярскаму цэнтру Радзівілаў, палескаму мястэчку Лагішын, споўнілася 460 год з моманту заснавання, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёння гэта цэнтр прыцягнення турыстаў і паломнікаў з усяго свету. Тут знаходзіцца вядомая ікона Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся, старажытныя могілкі, забудовыі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў.

Старшыня Пінскага аддзялення Беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што апошнія гады сюды прыязджае шмат турыстаў з Польшчы, Расіі і Украіны, але Лагішыну не хапае адмысловай інфаструктуры, каб поўнасцю раскрыць свой патэнцыял:

– Я бачу ў Лагішына вельмі добрую перспектыву. А каб там яшчэ аказаліся сувеніры, якая-небудзь дэгустацыя ці анімацыя, то людзі некалькі гадзін з Лагішына не выязджалі б. Група ад групы – гэта такое радыё, якое вельмі добра спрацоўвае. Адна група прыехала з Барысава, сказала, што вельмі было цікава, усё спадабалася,  – цяпер усе барысаўскія фірмы замаўляюць, за імі мінскія, і так пайшло далей. Па сённяшні дзень рэдка знойдзем групу, якая вельмі спяшаецца і прапусціць Лагішын.

На думку Таццяны Хвагінай, Лагішын – гэта тое мястэчка, дзе па сённяшні дзень захавалася адчуванне Палесся, бо большасць гарадоў рэгіёна, у тым ліку і Пінск, згубілі воблік.


Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.