Як паведамляе , на Валожыншчыне, паблізу вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета, 5 жніўня ў 46-гадовай жыхаркі Мінска выкралі сумку-халадзільнік, два ноўтбукі, красоўкі, тры дыскі, рукзак. Сума скрадзенага – 20 мільёнаў 650 тысяч рублёў.
Паводле заявы пацярпелай, здарэнне адбылося падчас турыстычнага злёту ў перыяд ад 11 гадзін 4 жніўня да 4 гадзін 5 жніўня.
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж», паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскай вобласці.