Краязнаўца Анатоль Гладышчук напісаў кнігу пра Брэсцкі замак

Дата публикации:

Анатоль Гладышчук імкнецца аднавіць гістарычную справядлівасць, бо Брэсцкі замак і іншыя аб’екты вартыя ўвагі сучаснікаў не менш, чым Брэсцкая крэпасць

Праўда, сам аўтар агаворваецца, што кнігай яго працу называць рана, бо невядома, калі яна трапіць у друк, паведамляе радыё «Рацыя».

Анатоль Гладышчук імкнецца аднавіць гістарычную справядлівасць, бо Брэсцкі замак і іншыя аб’екты вартыя ўвагі сучаснікаў не менш, чым Брэсцкая крэпасць:

– Замак – гэта фігурант. Гэта – цэнтральная асоба, якая выступіла ў маёй будучай кнізе як стрыжань, на які я з усіх бакоў пачаў нанізваць гісторыю. А яна зусім іншая, чым пра гэта пішуць. Яна зусім не такая. У многіх дробязях і нават не дробязях.

Анатоль Гладышчук ужо з’яўляецца аўтарам кнігі краязнаўчай тэматыкі «Нямцэвічы: сапраўдныя гісторыі». Працу пра Брэсцкі замак ён прысвяціў 1000-годдзю Брэста, якое будзе святкавацца ў 2019 годзе. Аўтар спадзяецца, што да таго часу яго падарунак роднаму гораду дойдзе да чытачоў.

Алеся Лугавая

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.