Пінск і сяло ганчароў Гарадная, што ў Столінскім раёне, злучыў турыстычны маршрут памяці краязнаўцы, эколага і фатографа Аляксея Дуброўскага. Пінскае аддзяленне Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў распачало серыю экскурсій шляхамі Аляксея Мікалаевіча, паведамляе
Маршрутаў, якімі прайшоў знаны краязнаўца, хопіць на некалькі год, сцвярджаюць у Пінскім аддзяленні таварыства. Удава Аляксея Дуброўскага, Вера Іосіфаўна, паведаміла, што гэта быў чалавек, апантаны сваёй справай:
– Ён казаў, што гісторыя і археалогія для яго – гэта самае цікавае, што ёсць у жыцці. Ён сам іх выбраў, таму што мы заканчвалі наш універсітэт па біялогіі, і яму вельмі падабалася прырода. Але гісторыя – гэта была асаблівая любоў.
У нядзелю група з 15 чалавек наведала вёску Калоднае, таксама на Століншчыне, дзе нарадзілася мастачка Хэлена Скірмунт, і свой апошні бой царскім войскам далі паўстанцы пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута.
У Гарадной гасцей з Пінска чакала знаёмства з рамяством ганчароў і мясцовымі традыцыямі.
Каля шыльды Х. Скірмунт (1827–1874)
На месцы бою Рамуальда Траўгута (1826–1864)
Мастак-ганчар Васіль Казачок
Студэнт Палескага ўніверсітэта Сяргей не забывае справу дзядоў
Юрась Палескі, фота аўтара