Актывісты кампаніі «За вела-Брэст!» звярнуліся ў абодва памежныя камітэты з пытаннем, ці можна перасячы міжнародны пункт пропуску «Варшаўскі мост» на веласіпедзе. Станоўчы адказ ад беларускага боку быў атрыманы даўно, цяпер веласіпедысты, у прыватнасці каардынатар «За вела-Брэст!» Уладзімір Красько, ведаюць і пазіцыю Польшчы ў гэтым пытанні, паведамляе
– Польскі памежны камітэт даў адказ, што можна перасякаць на веласіпедзе беларуска-польскую мяжу за выключэннем некалькіх месцаў. Мы бліжэйшым часам, узяўшы адказы беларускага і польскага бакоў, збіраемся на практыцы праверыць, наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, і невялікай групай паспрабуем праехаць Варшаўскі мост на веласіпедах.
Адзначым, што польскія памежнікі не адказалі непасрэдна на ліст беларускіх грамадзян. Каб атрымаць афіцыйны адказ, давялося звяртацца за дапамогай да грамадзян Польшчы і польскіх СМІ.
Уладзімір Красько лічыць, што для брэстчан вельмі важная магчымасць перасячэння мяжы на веласіпедах. Пра гэта часта гавораць самі веласіпедысты падчас разнастайных мерапрыемстваў.
Алеся Лугавая