Аб выніках конкурса на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу

Дата публикации:

На конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 творцаў. Па выніках пасяджэння журы пераможцамі вызначаны два эскізныя праекты, аўтары якіх – скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук – аб’яднаюць свае намаганні для стварэння помніка вялікаму князю Міндоўгу

16 лістапада 2012 года пад старшынствам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі прайшло пасяджэнне журы конкурсу  на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу ў Навагрудку, абвешчанага Міністэрствам культуры напрыканцы верасня.

На конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 творцаў.

Па выніках пасяджэння журы пераможцамі вызначаны два эскізныя праекты, аўтары якіх – скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук – аб’яднаюць свае намаганні для стварэння помніка вялікаму князю Міндоўгу.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».

Рашэнне аб стварэнні помніка і яго ўстаноўцы ў Навагрудку прынята сумесна Міністэртсвам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам, Навагрудскім райвыканкамам.

Помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Усе жадаючыя ўнесці свой уклад у стварэнне помніка славутаму дзеячу беларускай гісторыі могуць пералічыць сродкі на дабрачынны разліковы рахунак, які адкрыты Навагрудскім райвыканкамам, нумар 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416 г. Навагрудка філіяла № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк» г.Ліды, код банка 696.

Даведачна: За апошнія гады ў нашай краіне быў рэалізаваны шэраг манументальных праектаў па ўшанаванні памяці славутых дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі. Сярод найбольш значных можна вылучыць стварэнне помнікаў Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, Якубу Коласу ў Ганцавічах, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску, Валенцію Ваньковічу ў Мінску, святой княгіні Соф’і Слуцкай у Мінску і інш.

У 2012 годзе Міністэрствам культуры было прафінансавана стварэнне 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусам: Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму. Бюсты ўстаноўлены  ў Глыбокім да Дня беларускага пісьменства.

 Vilnius_Mindaugas_monument

Помнік Міндоўгу ў Вільні

 

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram