Па ініцыятыве і Чэрвеньскага райвыканкама вядзецца работа па стварэнні помніка-бюста сусветна вядомаму кампазітару, заснавальніку нацыянальнай класічнай оперы і камернай вакальнай лірыкі Станіславу Манюшка.
Помнік-бюст будзе ўстаноўлены на радзіме славутага кампазітара ў г.Чэрвені Мінскай вобласці.
Эскізны праект помніка-бюста распрацоўваецца маладым беларускім скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам.
Стварэнне помніка-бюста Станіславу Манюшка будзе ажыццёўлена за кошт сродкаў Міністэрства культуры.