Святога Язэпа ўбралі ў беларускі строй

Дата публикации:

Вялікая імправізаваная стайня каля ўваходу ў мінскую катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі сёлета мае прыкметы традыцыйнай беларускай культуры

Вялікая імправізаваная стайня каля ўваходу ў мінскую катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі сёлета мае прыкметы традыцыйнай беларускай культуры, паведамляе belsat.eu.

Народныя элементы ў адзенні заўважаюцца ў аднаго з біблейскіх персанажаў сцэны народзінаў Ісуса – у святога Язэпа. Ягоны строй нагадвае традыцыйную кашулю з каўняром – белая тканіна расшытая характэрным беларускім арнаментам. Іншыя ж героі апранутыя ў шаты.

У бэтлеемскай стайні звычайна можна ўбачыць трох каралёў, якія прыйшлі пакланіцца Божаму Сыну. Колькі іх насамрэч ішло за каляднаю зоркаю – невядома. Сёлета святочная інсталяцыя каля катэдры паказвае толькі дваіх мудрацоў з усходу. Але можна з упэўненасцю сказаць, што мужчына ў беларускіх строях – не яшчэ адзін кароль, а менавіта абраннік Божае Маці.

Па-першае, пра гэта сведчыць ягонае месца: фігура стаіць ля Панны Марыі. Па-другое ж, было б дзіўным паставіць у стайні дадатковых персанажаў (то бок каралёў і анёла) і пры гэтым забыцца на аднаго з асноўных – прадстаўніка Святое Сям’і.

1

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.