Спаборніцтвы «Зімовая жэрліца-2013» пройдуць 5 студзеня на возеры Лакно.
Як распавёў «
– Спаборніцтвы вельмі цікавыя і вельмі рэдкія, ладзяцца ў некаторых абласцях Расіі, Украіны. Не скажу пра ўсю Беларусь, але ў Гродзенскай вобласці яны пройдуць упершыню.
Мы гатовыя прыняць любую колькасць удзельнікаў.
Непакоіць нас толькі надвор’е: з-за адлігі лёд пагаршаецца. Калі яго таўшчыня стане небяспечнай, давядзецца дату спаборніцтваў пераносіць.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца ўсе жадаючыя, узрост якіх дасягнуў 18 гадоў.
Удзельнікі павінны заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 40 тысяч рублёў.
На лёд рыбакі выйдуць у 8.15, а фініш запланаваны на 13.30.
У часе спаборніцтваў забараняецца ўжываць алкаголь і забруджваць вадаём.
У залік прымаюцца толькі шчупакі даўжынёй не менш за 35 см.
Судзіць спаборніцтвы будуць суддзі Гродзенскага рыбалоўнага клуба.
Кася Крот