Толькі тром месцам, звязаным з паўстаннем Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі, нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Дата публикации:

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч заклікае на практыцы ўшанаваць студзеньскіх паўстанцаў, у першую чаргу ўпарадкаваннем магіл і месцаў памяці

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч заклікае на практыцы ўшанаваць студзеньскіх паўстанцаў, у першую чаргу ўпарадкаваннем магіл і месцаў памяці, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– Дзве магілы паўстанцкія – адна ў Плябані Маладзечанскага раёна, другая – у Косаве, на каталіцкіх могілках, і мемарыял на месцы бітвы пад Мілавідамі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз мы рыхтуем чарговы пакет дакументаў на мясціны, звязаныя з паўстаннем. Вось гэта я лічу практычным крокам. І яшчэ практычны крок, я лічу, гэта нармальныя работы па догляду за гэтымі мясцінамі, валанцёрскія працы на іх.

Антон Астаповіч адзначыў, што побач з крыжам і памятным каменем у Якушоўцы – непрыбраны сметнік. На думку старшыні Таварыства аховы помнікаў, упарадкаванне такога месца – самая высокая праява пашаны да тых герояў, якія некалі змагаліся за «нашу і вашу свабоду». 

Валянціна Лаеўская

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram