Вывучаць беларускую мову ў кавярні зараз могуць мiнчукі. На першую сустрэчу праекта «Мова ці кава» прыйшло каля ста чалавек, паведамляе .
Нефармальныя курсы роднай мовы прызначаны для ўсіх, хто вучыў, але забыўся, ведае, але саромеецца размаўляць. Аўтар ідэі праекту Кацярына Кібальчыч упэўнена, што праблемы вырашаюцца даволі легка:
– Большасць беларусаў ведаюць мову, яны вучылі яе ў школе, чыталі, здавалі нейкія экзамены. Проста мова ў іх пасіўная, і гэта праблема. Такімі курсамі вельмі лёгка іх разгаварыць. Таму наш асноўны прынцып – гэта пагружэнне ў моўную практыку.
Сустрэчы будуць праходзіць раз на тыдзень да пачатку лета. Выкладчыкамі запрошаны журналіст Глеб Лабадзенка, філолаг Алеся Літвіноўская і музыка гурта «Рэха» Андрусь Такіданг.