6 сакавіка на мюзікл «Корчак» у Падляшскую оперу прыедуць першыя групы з Беларусі. Дзякуючы кампаніі «Візы за квіткі» ў беларусаў з'явілася магчымасць атрымаць бясплатную візу і наведаць оперу, а таксама іншыя культурныя ўстановы, паведамляе
Падляшская опера разам з турагенцтвамі зрабілі беларусам спецыяльную прапанову, дзякуючы якой жадаючыя змогуць наведаць оперу і паглядзець горад. Культурна-турыстычную вандроўку прапануюць пяць беластоцкіх турагенцтваў. Кажа дырэктар оперы Роберт Скальмоўскі:
– Прапанова прадугледжвае візіт у оперу. Пры пакупцы білета на канцэрт ці прадстаўленне ў оперы забяспечваецца гасцініца, таксама даецца магчымасць наведаць выставы. У праграме, якую прапануе турыстычнае бюро, будзе візіт у музей.
Кошт двухдзённай экскурсіі ў Беласток будзе каштаваць каля 50 еўра. Прапанова скіравана на арганізаваныя групы. Па словах Роберта Скальмоўскага, білеты на розныя мерапрыемствы ў оперы ў гэтым годзе забраніравала ўжо 13 тысяч беларусаў.
Лукаш Леанюк