13 сакавіка 2013 г. у будынку адкрылася выстава мастацкага тэкстылю па матывах традыцыйных беларускіх рушнікоў «Узорны спеў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікі міністэрства, дзеячы культуры Беларусі, аўтары прадстаўленых работ.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны. У сваім выступленні дыпламат адзначыў намаганні беларускіх майстроў па адраджэнні і развіцці беларускага мастацкага ткацтва.
Уладзімір Шчасны падзякаваў мастакам за магчымасць дакрануцца да беларускай культуры і пажадаў далейшых поспехаў і натхнення.