https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">З такой ініцыятывай выступілі ўлады мястэчка Мушына ў Малапольшчы <br /></span></div>
З такой ініцыятывай выступілі ўлады мястэчка Мушына ў Малапольшчы, паведамляе Polskie Radio S.A.

Праект зацікавіў замежных інвестараў. Гарадскія ўлады ўжо вызначылі дзве гары з лыжнымі трасамі даўжынёй 600 метраў, якія накрыюць дахам. За дзень будучы цэнтр зможа абслужыць каля 3000 чалавек.

Апроч крытай трасы, горналыжны цэнтр узбагацяць вонкавай трасай, паркінгам, гатэльным комплексам і рэстаранам. Згодна з папярэднімі разлікамі польскага боку, на пабудову і абсталяванне крытага горналыжнага цэнтру спатрэбіцца каля 150 мільёнаў злотых.

Улады Мушыны вядуць размовы з інвестарамі. Аднымі з першых зацікавіліся дадзеным праектам галандцы. Жаданне далучыцца да праекта выказалі прадстаўнікі Малапольскага ваяводства.

https://www.traditionrolex.com/8