https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускамоўныя карыстальнікі змогуць атрымаць доступ да разнастайнай інфармацыі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, перавозках пасажыраў і грузаў, турызме і адпачынку, а таксама да шэрагу інфармацыйна-даведачных сэрвісаў</p>

Паважаныя карыстальнікі карпаратыўнага інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі!

Паведамляем вам, што з 2 красавіка 2013 г. пачынае функцыянаваць беларускамоўная версія карпаратыўнага інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі.

Работы па стварэнні беларускамоўнай версіі карпаратыўнага інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі праводзяцца ў рамках комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне якасці інфармавання і абслугоўвання кліентаў Беларускай чыгункі.

Беларускамоўныя карыстальнікі змогуць атрымаць доступ да разнастайнай інфармацыі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, перавозках пасажыраў і грузаў, турызме і адпачынку, а таксама да шэрагу інфармацыйна-даведачных сэрвісаў.

Па шматлікіх просьбах наведвальнікаў карпаратыўнага інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі ўведзена ў эксплуатацыю беларускамоўная версія інфармацыйнай сістэмы «Расклад руху цягнікоў гарадскіх ліній, рэгіянальных ліній бізнес-класа». Дадзены сэрвіс з'яўляецца першым крокам на шляху стварэння шматмоўных сэрвісаў для кліентаў Беларускай чыгункi.

Для пераходу да беларускамоўнай версіі карпаратыўнага інтэрнэт-партала трэба толькi абраць адпаведную мову інтэрфейсу.

https://www.traditionrolex.com/8