Цікава, але першапачаткова «ДАХ» збіраўся далёка ад Беларусі. Ён нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе «Тахелес» у 2001 годзе. З таго часу фестываль яднае мастакоў з усяго свету.
На жаль, сёлета «ДАХ» распачаўся ў даволі сціснутых ўмовах. Два гады запар фестывалі збіралі ўдзельнікаў у Палацы мастацтва. Сотні мастакоў, музыкаў, перформераў, літаратараў, фатографаў маглі вольна выстаўляць свае працы, праекты, перфомансы. У гэтым годзе прыют «ДАХу» даў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Прасторы, можа, і не так шмат, затое атмасфера вельмі ўтульная. Можна нават сказаць, што канцэнтраваная.