У Гродна збіраюцца пабудаваць Цэнтр рамёстваў з амфітэатрам і выставачнымі павільёнамі

Дата публикации:

Створаць цэнтр у рамках праекта «Адраджэнне і захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны ў Даўгаўпілсе і Гродне». Агульны бюджэт складае каля 926 900 еўра, а на Беларусь выдаткавана каля 433 тысяч еўра

У Гродна збіраюцца пабудаваць Цэнтр рамёстваў з амфітэатрам і выставачнымі павільёнамі, цана якога складае 433 тысячы еўра, паведамляе «Народная воля».

Створаць цэнтр у рамках праекта «Адраджэнне і захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны ў Даўгаўпілсе і Гродне». Агульны бюджэт складае каля 926 900 еўра, а на Беларусь выдаткавана каля 433 тысяч еўра.

За гэтыя грошы ў Гродне плануецца пабудаваць Цэнтр рамёстваў, дзе будуць прадстаўлены ўсе віды творчасці народных умельцаў рэгіёна. Цэнтр з’явіцца ў гістарычным цэнтры горада.

Плануецца правесці рэканструкцыю цаглянага дома і ўзвесці яшчэ 4 будынкі – майстэрні і невялікі амфітэатр з авансцэнай для выступлення фальклёрных калектываў і іншых мерапрыемстваў. У цэнтры рамёстваў таксама размесцяцца выставачныя павільёны.

 

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram