На Гомельшчыне адбудзецца ўнікальны паганскі абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»

Дата публикации:

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы», які праводзіцца ў вёсцы Казацкія Балсуны, што на Веткаўшчыне, занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі

Адзіным месцам, дзе захавалася гэта старажытная паганская дзея, з’яўляецца Веткаўскі раён, паведамляе радыё «Рацыя». Маршалак «Талакі» Марыся Тульжанкова распавяла, што абрад пройдзе 13 чэрвеня ў вёсцы Неглюбка.

Марыся Тульжанкова:

– Гэта архаічны паганскі абрад. Навукоўцы лічаць, што традыцыя правядзення прысвечаная Перуну – богу маланкі. І гэта невыпадкова, бо падчас «Ваджэння і пахавання стралы» адбываецца абрад выклікання дажджу. І лічыцца, што калі добра правесці гэты абрад, то ў гэты ж дзень пойдзе дождж.  

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы», які праводзіцца ў вёсцы Казацкія Балсуны, што на Веткаўшчыне, занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Юлія Сівец

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram