Беларускія “горнікі” змагаюцца за Кубак на Мелавых гарах (+фота)
<p>Спаборніцтвы праводзяцца ў асабістым і камандным заліку. Удзельнікі павінны з саманавядзеннем і самастрахоўкай пераадолець дыстанцыю, якая складаецца з натуральных горных перашкод з перападамі, якія даходзяць да 50 метраў</p>
У Гродне з 12 па 16 чэрвеня праходзяць Кубак і Першынства Беларусі па тэхніцы горна-пешаходнага турызму. Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і праводзяцца на Мелавых гарах у “Пышках”. Удзел прымаюць каманды з усіх абласцей краіны, паведамляе "Твой Стыль".
Спаборніцтвы праводзяцца ў асабістым і камандным заліку. Удзельнікі павінны з саманавядзеннем і самастрахоўкай пераадолець дыстанцыю, якая складаецца з натуральных горных перашкод з перападамі, якія даходзяць да 50 метраў.
Першынства Беларусі праходзіць паміж удзельнікамі да 16 гадоў у дзвюх групах А і Б у залежнасці ад узросту. У Кубку Беларусі бяруць удзел спартоўцы-горнікі старэйшыя за 16 гадоў.
Намётавы лагер для ўдзельнікаў і каманд з іншых рэгіёнаў размясціўся на тэрыторыі базы адпачынку “Мелавыя горы”.