Задачай велапрабегу з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблемы пераезду межаў на роварах, у асаблівасці да розніц у заканадаўстве і яго інтэрпрытацыі памежнікамі.
Траса будзе праходзіць праз Беласток, Гродна, Вільню. Удзел у велапрабегу возьмуць 44 раварысты з трох краін: Польшчы, Беларусі і Літвы. Штодзень яны будуць праязджаць каля 56 кіламетраў.
Велапрабег стартуе 27 чэрвеня з Брэста. 2 чэрвеня раварысты даедуць да Гродна, дзе змогуць адпачыць і паглядзець горад. Адтуль накіруюцца ў Літву. Фініш запланаваны на 7 ліпеня ў Лідзе.
Першы міжнародны велапрабег арганізуюць Гарадскі цэнтр спорту і адпачынку (MOSiR) у Мендзыжэцу Падляшскім (праз гэты горад пройдзе прабег), Агенцтва развіцця Мендзыжэца і пяць роварных клубаў з трох краін. Ідэю прабега падтрымаў вядомы беларускі раварыст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету 70-х гадоў Уладзімір Камінскі.
Падрабязную праграму велапрабегу глядзіце тут.
Паводле dziennikwschodni.pl