У Беластоку пачала працу выстава «Niemenskie ART.DECO»

Дата публикации:

Шкляныя каштоўнасці, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Экспанаты можна будзе аглядаць да 27 кастрычніка

У Беластоцкім музеі адкрылася выстава пад назвай «Niemenskie ART.DECO». Прэзентаваныя прадметы - гэта шкляныя каштоўнасці з канца ХІХ ст. Усе яны былі зроблены на шклозаводзе «Нёман», паведамляе  Беларускае Радыё Рацыя.

Як адзначыла Рыта Янчылоўская з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на выставе прэзентаваны самыя старэйшыя шкляныя каштоўнасці.

Рыта Янчылоўская:

- Тут можна ўбачыць усе рэчы – і вазы для садавіны, і вазы для цукру. Дробныя рэчы. Тут ёсць рэчы, якія датуюцца канцом XIX-га – пачаткам XX ст.

Шкляныя каштоўнасці, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Экспанаты можна будзе аглядаць да 27 кастрычніка.

Уля Шубзда

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram