У рамках штогадовай акцыі «Лета з Польшчай» у Беластоку знаходзіцца на адпачынку група з 29-ці дзяцей разам са сваімі апекунамі з Беларусі, паведамляе
Як паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Мірончук, арганізатары вакацыйнага адпачынку прапануюць гасцям шэраг мерапрыемстваў.
- Візіт праходзіць з 30 чэрвеня па 6 ліпеня ў рамках акцыі «Лета з Польшчай». Дзеці будуць жыць у Беластоку, наведаюць таксама Аўгустоў. А сёння апоўдні адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Ён перадасць дзецям падарункі - заплечнікі са школьнымі прыналежнасцямі.
Тыднёвы летні адпачынак у рамках акцыі «Лета з Польшчай» арганізуе прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі разам з Падляшскім аддзелам Таварыства «Wspólnota Polska» ( «Польская супольнасць») .
Кастусь Бандарук