Аформіць дакументы TAX FREE можна праз інтэрнэт

Дата публикации:

Новаўводзіны польскай мытнай службы – афармленне дакументаў TAX FREE праз інтэрнэт пакупнікамі і прадаўцамі – спрыяе хутчэйшаму і нескладанаму перасячэнню польска-беларускай мяжы

Новаўводзіны польскай мытнай службы – афармленне дакументаў TAX FREE праз інтэрнэт пакупнікамі і прадаўцамі – спрыяе хутчэйшаму і нескладанаму перасячэнню польска-беларускай мяжы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Карыстацца гэтым спрашчэннем заахвочвае прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

- Гэта ўсё ўплывае на тое, што мытнае афармленне займае менш часу і менш часу людзі трацяць на чаргу. Горача заахвочваем, бо гэта тэхнічная навінка. Зразумела, што не ўсе могуць ёю скарыстацца, бо не ўсе едуць з кампутарамі. Але калі ёсць такая магчымасць,  то, зразумела, заахвочваем. Калі патрэбны падрабязнасці, то іх можна знайсці на нашай інтэрнэт-старонцы, даведацца ў супрацоўнікаў мытні, на памежных пераходах, у Мытнай палаце ў Беластоку. Там дапамогуць разабрацца.

На памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве ёсць магчымасць бясплатна выйсці ў інтэрнэт праз так званыя «гарачыя кропкі» і самастойна зарэгістраваць дакумент TAX FREE на старонцы мытнай службы granica.gov.pl/Tax Free.

Ганна Мордань

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram