У Беластоку адкрылася Ганаровае консульства Фінляндыі (+фота)

Дата публикации:

Консульства ў Беластоку пачало працу як трэцяе ў Польшчы. Ганаровыя прадстаўніцтвы Фінляндыі адкрыліся ўжо ў Гдыні і Кракаве

У Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё Ганаровага консульства Рэспублікі Фінляндыя. Якія задачы ставіць перад сабою гэтая ўстанова, кажа ганаровы консул Андрэй Парафінюк:

- Консульства выконвае 2 важныя функцыі. Першая вынікае з Венскай канвенцыі, якая накладае пэўныя забавязанні, апеку над грамадзянамі Фінляндыі (калі гэта неабходна), прадстаўленне гэтага краю ў нашым горадзе і рэгіёне. На мой погляд, галоўная мэта – гэта наладжванне супрацоўніцтва паміж нашым ваяводствам і Фінляндыяй, асабліва ў эканамічнай сферы.

На ўрачыстасці прысутнічаў амбасадар Фінляндыі ў Польшчы Яры Вілен. Консульства ў Беластоку пачало працу як трэцяе ў Польшчы. Ганаровыя прадстаўніцтвы Фінляндыі адкрыліся ўжо ў Гдыні і Кракаве, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

1

2

3

4

Ганаровы консул Фінляндыі ў Беластоку Андрэй Парафінюк

Ганна Мордань

Фота аўтара

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.