Мінск апынецца ў цэнтры Вялікага Княства Паэзіі

Дата публикации:

11 ліпеня ў Мінску ў галерэі «Ў» ладзіцца вялікая вечарына Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі).

Арганізуюць імпрэзу амбасада Літвы ў Беларусі і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яна прысвечана пачатку старшынства Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Звязе, паведамляе Радыё Свабода.

З літоўскага боку ў імпрэзе возьмуць удзел паэты Эўгеніюс Алішанка, Уладас Бразюнас, Марыюс Бурокас, Антанас А. Ёнінас, Альвідас Шляпікас. А Беларусь прадставяць Андрэй Адамовіч, Алеся Башарымава, Вера Бурлак, Галіна Дубянецкая ды Алесь Разанаў.

Іх вершы прагучаць у музычным аздабленні дудара Тодара Кашкурэвіча.

Весці імпрэзу, якая распачнецца ў галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А) а 20.30, будзе паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

Літаратурны праект Magnus Ducatus Poesis заснаваны ў 2006 годзе. Ён аб’ядноўвае творцаў з краін, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.