Парад пажарнай тэхнікі ў Гародні (+фота)

Дата публикации:

З нагоды Дня пажарнай службы працаўнікі МНС праехаліся па вуліцах горада на сваёй працоўнай тэхніцы і спыніліся на плошчы Леніна. У парадзе знайшлося месца і для былой пажарнай конніцы, і для найбольш сучасных пажарных машын

З нагоды Дня пажарнай службы працаўнікі МНС праехаліся па вуліцах горада на сваёй працоўнай тэхніцы і спыніліся на плошчы Леніна, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя .

У парадзе знайшлося месца і для былой пажарнай конніцы, і для найбольш сучасных пажарных машын. Як распавядае старшыня Упраўлення МНС Кордык Пётр, тут прысутнічае навейшая тэхніка, якой яшчэ няма ў рэспубліцы.

- Гэта пажарная машына з высоўнай мачтай і ствалом. Мы яе набылі для «Азоту». Гэта – аўталесвіца на базе МАЗа, наша, беларуская, вышынёй 54 метры. Самая галоўная задача – гэта выратаванне жыцця людзей. Мы асаблівую ўвагу надаём дзецям і старым, якія самі не могуць забяспечыць сваю бяспеку. Мы асабліва ўважліва працуем у гэтым кірунку.

У час мерапрыемства пажарнымі было зладжана воднае шоу і імітацыя ратавання людзей у час аўтамабільнага здарэння. У гэтым годзе пажарная служба Беларусі святкуе 160 гадоў свайго існавання.

1

3

4

5

6

Кася Бергель

Фота Савелія Малчанава

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.