https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава будзе адкрыта да 29 жніўня. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Музей натуральнай гісторыі ў Лондане і BBC</p>

У Музеі прыроды ў Белавежы пройдзе фотавернісаж. 80 прац, якія журы абрала з 70 тысяч фотаздымкаў, былі дасланыя з усяго свету, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сярод лепшых аказаліся і дзве працы, якія звязаны з Падляшшам, адзначае Ева Мароз-Кэчыньска:

- У гэтым годзе выключны выпадак, бо 2 фотаздымка з Беласточчыны. Адно з іх у шчыльную звязана з Белавежай. Барталамею Касніцкаму 11 гадоў, але, робячы фотаздымак, яму было 10 гадоў, ён перамог у катэгорыі «Найлепшы да 10 гадоў». Другі фотаздымак належыць спадару Цэзарыю Андрэйчуку з Беластока. Фотаздымак вельмі маляўнічы, ён не проста зроблены, але і вельмі па-асабліваму апрацаваны. Яго фотаздымак таксама быў адзначаны.

Выстава будзе адкрытая да 29 жніўня. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Музей натуральнай гісторыі ў Лондане і BBC.

1

2

3

4

5

 

https://www.traditionrolex.com/8