У Пінску адкрыецца музей ракетных войскаў

Дата публикации:

Фонды музея налічваюць сотні экспанатаў, асабістыя рэчы жаўнераў ды афіцэраў. Кожны ахвотны можа перадаць рэчы, звязаныя з гэтым родам войскаў

Музей Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў Пінску гатовы да адкрыцця. Экспазіцыя размясцілася ў гарадской сярэдняй школе №3. Ідэю, якая належыць ветэранам ракетных войскаў, фінансава падтрымалі расійскія дыпламаты ды асабіста пасол Аляксандр Сурыкаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Адкрыццё музея - у верасні, у гадавіну пачатку стварэння ракетнага комплексу, кажа адзін з ініцыятараў музея Леў Злобін:

- У жніўні 1959 года прыбылі часткі адразу з палігона "Капусцін Яр" Астраханскай вобласці, тут сталі размяшчацца і ствараць будаўнічы комплекс. Усё праходзіла хутка, але ў складаных умовах. Дзяжурства цягнулася да мая 1989 года, калі, згодна з дагаворам, былі расфармаваны часткі.

Фонды музея налічваюць сотні экспанатаў, асабістыя рэчы жаўнераў ды афіцэраў. Кожны ахвотны можа перадаць рэчы, звязаныя з гэтым родам войскаў. Для гэтага трэба скантактавацца з ветэранскай арганізацыяй у Пінску.

Пятро Савіч

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.