Госця з Польшчы: беларуская культура – гэта даўняя традыцыя
<p>Музейны комплекс «Дудуткі» ў Пухавіцкім раёне не першы год прымае фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд»<strong></strong></p>
Музейны комплекс «Дудуткі» ў Пухавіцкім раёне не першы год прымае фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд».
Сярод рэканструктараў менавіта гэтае свята лічыцца адным з самых маштабных і якасных у Беларусі, паведамляе belsat.eu.
Госця фестывалю з Польшчы Гэлена Слівіньска падкрэсліла, што ўдзел у фэсце – гэта і культурны адпачынак: «Гэта ж Грунвальд!.. Вядома, войны рыцарства, традыцыі, больш людзей даведваюцца пра гэта. Я сама пад уражаннем. Агульныя пачуцці ўдзельнікаў нашай экскурсійнай групы – вельмі пазітыўныя. Ходзім, глядзім беларускую культуру, бо яна ёсць даўняй традыцыяй, якую трэба перадаць наступным пакаленням».