Ён быў усталяваны беларускімі эмігрантамі ў 1948 годзе, паведамляе
Сябры «Беларуска-Еўрапейскага задзіночання» наведалі мясцовасць Лутэнзе ў Германіі.
Паводле слоў кіраўніка арганізацыі Змітра Піменава, «давесці помнік да належнага стану» ён вырашыў, калі ўпершыню наведаў гэтую мясцовасць разам з сябрамі ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць». Бо было «вельмі сорамна перад душамі тых беларусаў, што ў далёкім 1948 годзе яго пабудавалі». Як вядома, помнік быў усталяваны ў памяць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года.
Каб атрымаць дазвол на бетанаванне слупкоў вакол помніка, беларусы звярталіся ў амбасаду Германіі ў Бельгіі, але немцы ніякага адказу не далі. «Але слупкі мы і так паставілі. Зразумела, была рызыка, але была надзея на Божую дапамогу», — кажа Піменаў.
Нагадаем, забыты помнік случчакам у 2008 годзе знайшлі сябры «Беларускай нацыянальнай памяці» падчас сваёй еўрапейскай экспедыцыі па пошуку магіл беларусаў.