Дом-музей Максіма Багдановіча стане філіяй гісторыка-археалагічнага музея

Дата публикации:

Навуковая супрацоўніца Ганна Козел мяркуе, што гэта можа палепшыць матэрыяльны стан дома-музея, які даўно чакае рамонту

З 1-га снежня Гарадзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча перастане быць самастойнай юрыдычнай адзінкай і стане філіяй абласнога гісторыка-археалагічнага музея, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Навуковая супрацоўніца Ганна Козел мяркуе, што гэта можа палепшыць матэрыяльны стан дома-музея, які даўно чакае рамонту:

– У нас зараз няма дырэктара, адсутнічае. Нам неабходна выканаць капітальны рамонт. А горш… ці лепш, што мы становімся філіяй гісторыка-археалагічнага музея… Я думаю, што мы тут нічога не губляем. 

У Гарадзенскіх уладаў сёлета няма грошай на рамонт літаратурнага Дома-музея. Пры першым дырэктары, Дануце Бічэль-Загнетавай, яшчэ ў 1995 годзе музей Багдановіча атрымаў статус самастойнай установы культуры. Да таго часу ён быў літаратурным аддзелам гісторыка-археалагічнага музея.

Якуб Сушчынскі

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram