https://www.traditionrolex.com/8
<p>15 – 16 кастрычніка пройдзе дванаццацігадзінная GPS-гонка  па забалочаных месцах і забытых дарогах Брэсцкай вобласці</p>

15 – 16 кастрычніка пройдзе дванаццацігадзінная GPS-гонка  па забалочаных месцах і забытых дарогах Брэсцкай вобласці, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Пра гэта расказаў адзін з кіраўнікоў пазадарожнага клуба «Цытадэль» Сяргей Катасанаў.

Паводле яго словаў, у трофі-рэйдзе чакаецца ўдзел некалькіх дзесяткаў машын, у тым ліку чатырох джыпаў гродзенскай каманды. Прычым у адрозненне ад папярэдніх гонак арганізатары вырашылі запрасіць як прафесіяналаў-джыпераў, так і тых, хто проста хоча сябе выпрабаваць, убачыць найпрыгажэйшую прыроду, гістарычныя месцы і тое, як жывуць палешукі. Такім чынам, удзельнікі змогуць не толькі пазмагацца за прыз, але і глынуць драйву, і паспытаць рамантыкі, лічаць арганізатары.

https://www.traditionrolex.com/8