За што Мінск у XVIII стагоддзі параўноўвалі з Рымам?

Дата публикации:

Сяргей Харэўскі запрашае на экскурсію па беларускай сталіцы

Сяргей Харэўскі запрашае на экскурсію па беларускай сталіцы.

Пачнецца яна 28 кастрычніка ў мінскай галерэі Л. Шчамялёва, а 18.30. Далучыцца могуць усе жадаючыя – удзел вольны, піша «Наша ніва».

Тым, хто ўжо сабраўся паглядзець Калізей і Пантэон, будзе прапанавана падумаць: а чым ёсць мінскія калізеі і пантэоны? За што Мінск у XVIII стагоддзі параўноўвалі з Рымам?

Цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») — спроба грамадскіх і культурных дзеячаў падзяліцца сваімі роздумамі над сучаснымі праблемамі. Невыпадкова першым лектарам стаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Паколькі цыкл лекцый «Urbi et Orbi» пройдзе ў Мінску, то ён немагчымы без разумення, што такое Мінск. Чысты горад? Сталіца Рэспублікі Беларусь? Горад-герой? Двухмільённы мегаполіс?

А ці ведаеце вы, у які дзень упершыню згадваецца Мінск і ў сувязі з якой падзеяй? Чым Мінск прынцыпова адрозніваецца ад усіх астатніх буйных гарадоў Беларусі? Ці ведаеце, што пасля Другой сусветнай вайны ў Мінску жыло 67 тысяч чалавек?

Сяргей Харэўскі — ідэальны лектар, каб цікава адказаць на ўсе гэтыя пытанні. Ён мастак і літаратар — апісвае ўсе лёгка і прыгожа. Ён займаўся археалогіяй — і здольны дакапацца да самых глыбіняў сэнсу горада. Ён выкладчык — і ўмее зацікавіць аўдыторыю. Нарэшце, ён карэнны мінчанін — і любіць гэты горад.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.