15 сакавіка а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на паэтычна-музычную вечарыну «Міжмоўе» ў межах музейнага праекта «Кватэрнік у дзядзькі Якуба».
Гэтым разам госцем утульнага Дома песняра стануць дзве маладыя паэтэсы — Кацярына Ваданосава і Хрысціна Скрыган, якія шмат гадоў ствараюць разам музыку і песні ў межах адзінага гурта.
Не адну сотню разоў дзяўчыны выходзілі разам на сцэну, але ніколі яшчэ не гучалі з адной сцэны іх паэтычныя творы. Гэтая вечарына — спроба аб'яднаць розныя бачанні, розныя стыхіі, розныя мовы і зліць іх у цэласным музычна-тэатралізаваным відовішчы. Вершы, песні, пачуцці — усё загучыць з новай сілай, каб абудзіць людскія душы для новай вясны.
Дзе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Кошт: 40 000 руб.