«Колеры зімы» ў фатаграфіях Яўгена Бузука

Дата публикации:

«Колеры зімы» – гэта персанальная выстава аднаго са знакамітых гарадзенскіх фатографаў Яўгена Бузука.

Працы Яўгена знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце: Канадзе і Нямеччыне, Аўстраліі і Расіі. Аўтар мае вялікую колькасць узнагарод за свае выставы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На прэзентацыі Яўген Бузук распавядаў гісторыі сваіх фотаздымкаў, якія рабіў падчас падарожжаў па свеце:

– Гэта проста падборка нейкіх добрых, на маю думку, здымкаў, якія былі зроблены ў розных краінах, але ўсе яны былі зроблены зімой. Зіма  розная – на поўначы яна чорна-белая, на поўдні яна больш яркая, хаця бывае і наадварот. Вось гэту рознакаляровасць, гэтыя адметнасці зімы ў розных краінах, у розных кутках я і хацеў паказаць – гэта Швецыя, Фінляндыя, Славакія, Чэхія, Куба.

Яўген Бузук былы ўрач-псіхіятр, з 2011 года прафесійна займаецца фатаграфіяй.

На сустрэчу, што адбывалася ў гарадзенскай антыкавярні «Жывы час», прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.