Сістэма электроннай чаргі будзе ўведзена на пунктах пропуска ў «Грыгароўшчыне» і «Урбанах»

Дата публикации:

Хутка час перасячэння беларускай мяжы можна будзе забраніраваць праз інтэрнэт. Праект указа аб увядзенні сістэмы электроннай чаргі ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржмяжу перададзены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта.
 

Пра гэта падрабязна расказаў падчас нядаўняга візіту ў Віцебск і ўдзелу ў пасяджэнні абласной камісіі па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.
Увядзенне электроннай сістэмы дапаможа мінімізаваць чэргі ў пунктах пропуску, зрабіць нашу краіну больш прывабнай для транзіту, а таксама паспрыяе падтрыманню парадку на прыгранічных тэрыторыях.

Такім чынам, можна будзе праз інтэрнэт на сайце Дзяржпагранкамітэта забраніраваць час, калі можна будзе больш зручна ўехаць у пункт пропуску. Такая паслуга ў якасці эксперыменту ўжо дзейнічае ў «Казловічах», у хуткім часе яе апрабуюць у пункце пропуску «Брэст» («Варшаўскі мост»). У перспектыве на Віцебшчыне сістэма электроннай чаргі будзе ўведзена ў «Грыгароўшчыне» і «Урбанах».

Braslav-star.by

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.