У Нясвіжы праходзіць выстава TalkingMachine

Дата публикации:

З 24 жніўня да 4 кастрычніка наведвальнікі Малой выставачнай залы гісторыка-культурнага музея-запаведніка маюць магчымасць пазнаёміцца ??з калекцыяй фанографаў, грамафонаў, патэфонаў і грампласцінак канца XIX — пачатку XX ст. з прыватнай калекцыі Ігара Леанідавіча Барысевіча.

Як вядома, гісторыя гуказапісвальных носьбітаў пачалася з 1877 года дзякуючы Томасу Эдысану. У сваіх дзённіках Томас Эдысан, вынаходнік фанографа — першага ў свеце прыбора для запісу і прайгравання гуку, успамінае: «Аднойчы, калі я працаваў над паляпшэннем тэлефона, я неяк заспяваў над дыяфрагмай тэлефона (тоненькай сталёвай пласцінкай), да якой была прыпаяная іголка. Дзякуючы дрыгаценню пласцінкі, іголка ўкалола мне палец, што прымусіла мяне задумацца. Калі б можна было запісаць гэтыя ваганні іголкі, а потым зноў правесці іголкай па такім запісе – чаму б пласцінцы не загаварыць? Вось і ўся гісторыя: не ўкалі я палец — не вынайшаў бы фанографа! ».

Аб гэтым і многім іншым вы даведаецеся, калі прыйдзеце наведаць выставу TalkingMachine.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.