Зажынкі ў Студзіводах

Дата публикации:

У Студзіводах знаёміліся з традыцыйнай  аграрнай  працай. У рамках Х Падляшска-палескіх сустрэч «Олень по бору ходит» адбыліся зажынкавыя абрады. Сярод удзельнікаў прац на полі былі сябры калектываў з Беларусі і Польшчы,а таксама звычайныя жыхары раёнаў  і наогул Бельскага павета, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Хто дагэтуль не меў нагоды, змог паспрабаваць жаць збожжа сярпом і касіць касой, расказвае Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:

– Вучацца многія і жаць сярпом, і пярэвяслы рабіць. Бачаць, якая гэта цяжкая праца – жніво. Каб хлеб быў, колькі трэба зямлі пакланіцца! Сэнс мерапрыемства ў тым, каб паказаць маладым, што трэба шанаваць хлеб, шанаваць тое, што дае нам неба. Бо тое, што вырасла і што з Божай дапамогай збяром і змелем, то толькі па Божым блаславенні адбываецца.

У рамках сустрэч «Олень по бору ходит» запланаваны шэраг  мерапрыемстваў. Сярод іх  –  хараводы ды прэзентацыя святочных песень і танцаў, што адбудуцца ў вёсках гмін Мілечыцы і Мельнік.

Мацей Рацінеўскі

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.