Злучэнне планет над Нёманам (Фотафакт)

Дата публикации:

Вось такую карціну можна назіраць зараз на небе кожную раніцу. Задоўга да ўзыходу Сонца на ўсходзе можна ўбачыць у адным месцы адразу тры планеты Сонечнай сістэмы. Самая яркая зорка, якая ажно здзіўляе сваім бляскам, — гэта Венера, другая яркая зорка — Юпітэр. А маленькая аранжавая зорачка побач з Юпітэрам — гэта Марс.

Такое ўзаемнае размяшчэнне планет астраномы называюць злучэннем — планеты, размешчаныя побач, заўжды з’яўляюцца выдатным упрыгожаннем начнога неба. Такое відовішча будзе назірацца да канца месяца, толькі планеты будуць мяняць сваё ўзаемнае размяшчэнне: так, напрыклад, 25-26 кастрычніка Юпітэр і Венера зблізяцца на небе на рэкордную адлегласць, дзве яркія зоркі будуць ззяць зусім побач.

Дарэчы, конус туманнага святла, які ідзе з-за гарызонта па дыяганалі — гэта зусім не святло ўзыходзячага Сонца. Гэта так званае задыякальнае святло — свячэнне ў плоскасці зямной арбіты пылу, які асвятляецца сонечнымі промнямі. У Беларусі задыякальнае святло можна ўбачыць далёка ад гарадоў нават простым вокам. Найлепшыя ўмовы для яго назірання бываюць двойчы на год: у лютым-сакавіку па вечарах і ў кастрычніку па раніцах.

Віктар МАЛЫШЧЫЦ
nn.by

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.