Праўленне Беларускага грамадскага аб`яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў прыняло рашэнне правесці 27-28 верасня 2012 года – у Сусветны дзень турызму – ПЕРШЫ З`ЕЗД ЭКСКУРСАВОДАЎ І ГІДАЎ-ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ. Месца правядзення з`езда: г. Мінск.
У рабоце з`езда прымуць удзел экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі ВНУ, метадысты і практыкі экскурсійнай справы.
Расходы, звязаныя з праездам, пражываннем, харчаваннем удзельнікаў з`езда – за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Пражыванне: Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства вучнёўскай моладзі (РЦТіК). 220131, вул. Т. Лук’яновіча, 18. Кошт на 1 чал. 50–100 тыс.
Заяўку на ўдзел у з`ездзе і заказ пражывання аргкамітэт просіць накіроўваць да 01.09.2012 па адрасу: 220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 37-19. Тэл. 8029-575-79-98.
ЗАЯЎКА
Для ўдзелу ў першым з’ездзе экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Прозвішча, імя, імя па бацьку________________________________________________
___________________________________________________________________________
Месца працы________________________________________пасада__________________
Хатні адрас_________________________________________________________________
Тэл.___________________________________м.___________________________________
Заказ пражывання 27.09.2012 РЦТіК ____________________________________________
Праграма правядзення з`езда экскурсаводаў
27.09.2012
10.30 – 11.45 – Регістрацыя дэлегатаў з`езда
12.00 – Пачатак работы з`езда
12.00 – 14.00 – Пленарнае пасяджэнне
14.30 – 19.30 – 20.00 Экскурсія ў музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі»
28.09.2012
10.00 – 12.00 – Пленарнае пасяджэнне
Прыняцце рэзалюцыі з’езда
Месца правядзення з’езда будзе паведамлена дадаткова.