22 чэрвеня ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці адбудзецца музычна-літаратурны фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Чакаюцца барды: Зміцер Бартосік і Таццяна Матафонава (Мінск), Віктар Шалкевіч (Гродна), Алесь Наркевіч (Вілейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса); паэты: Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка; гурты і выканаўцы: «1863» і Тарас Кучынскі-Паравы з Мінска, «Людзі на балоце» і Алесь Дзянісаў з Гродна, «Пава» і Юрась Панкевіч, «Альта Ментэ» і Кацярына Ваданосава, «Балцкі Субстрат» і Максім Іўкін з Мінска.
Таксама на фэсце вы пачуеце Язэпа Янушкевіча, Ірыну Лой, Сяргея Башлыкевіча, Людмілу Кухарэвіч, Ігара Сімбірова, Івана Драўніцкага, Алеся Цыркунова і пабачыце рыцараў клуба Freie Stadt («Вольны горад») з паказальным боем.
Месца правядзення – возера Кайміна. Каб даехаць да возера, трэба павярнуць з трасы Р45 (Полацк–Вільня) ў вёску Вялікая Страча, праз 7 км у вёсцы Спонды збочыць на вёску Кайміна Горная, і праз 4 км гравейкі вы ля возера.
Пачатак праграмы а 16-й, заезд пачынаецца а 13-й гадзіне.
Для тых, хто плануе на Каймінскім возеры заставацца да рання, будзе прапанаваны прагляд фільмаў.