У рабоце канферэнцыі плануецца ўдзел вучоных, выкладчыкаў ВНУ, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і практыкаў экскурсійнай справы, краязнаўцаў, кіраўнікоў турыстычныіх арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ.
Дата правядзення: 22 верасня 2016 года
Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі , вул. Акадэмічная, 1
Праект парадку правядзення канферэнцыі:
10.30—11.45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
12.00—14.00 – плянарнае пасяджэнне канферэнцыі;
14.00—14.40 – перапынак;
14.40—17.30 – круглы стол на тэму «Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы»;
17.30—18.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.
Рабочыя мовы каферэнцыі: беларуская, руская.
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас:
220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 37-19, тэл. 8-029-575-79-98.
У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, тэлефон, электронны адрас, тэму выступлення (калі плануецца).
Аплата праезду, пражывання, харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.
АРГКАМІТЭТ