Ажно 7 мільёнаў даляраў перадаў прыватны фонд Музэю гісторыі польскіх габрэяў, які будуецца ў Варшаве. Мэцэнатам стаў фонд Taube Foundation for Jewish Life and Culture.
Музэй адчыніцца ў 2013 годзе. Яго экспазыцыя разьмесьціцца на плошчы 4000 квадратных мэтраў, паведамляе Polskie
Музэй будзе распавядаць ня столькі пра Галякост, колькі пра тысечагадовую гісторыі жыцьця габрэяў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Наведвальнікі музэю змогуць прасачыць за гісторыяй габрэйскага народу на працягу стагодзьдзяў, а напрыканцы даведацца пра сёньняшняе жыцьцё габрэяў у розных краінах сьвету. Госьці змогуць убачыць дакладную копію прыгожай драўлянай сынагогі, якая некалі стаяла непадалёк ад Львова, прайсьціся вуліцамі даваеннай Варшавы, ўбачаць варшаўскае гета вачыма яго жыхароў.